|
| Андрей Дыбовский, апрель 2006 г. |
|
|
Дата строительства: | конец XIX1-я половина XX вв.
| |
Рейтинг (1..4): | взглянуть
|
|
"У 1869 годзе быў заснаваны вінакурны завод, які працаваў пры дапамозе пары. Гэта быў двухпавярховы мураваны будынак. Меліся два вінных склепы: адзін пад заводам, другі ў будынку свірна. Па-за заводам знаходзіўся конны прывад, а для падымання бульбы на гарышча будынка – калаўрот. Каля ўвахода мясцілася валоўня са скрынямі для брагі. Кватэра кантралёра была ў асобным доме і складалася з двух пакояў, кухні, сенцаў, каморы, прыбіральні. Завод працаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а пасля ў напалову зруйнаваным будынку была лазня. Пасля вайны, калі пачалі ўсё адбудоўваць, цэглу са сцен завода перавезлі ў в. Парэчча." (museum.dzyatlava.by).