Зельва, церковь Троицкая
Городской поселок (районный центр), Зельвенский район, Гродненская область
Географические координаты населенного пункта: 53.1563162, 24.8108265 (*)

 
церковь Троицкая

   Дата строительства: 1815 г., 1904—09 гг.
   Рейтинг (1..4): увидеть по дороге 3
   Ориентир: угол ул. Октябрьской и Советской
   Координаты: 53.147770, 24.813234 (*)
   На старых картах: [1], [2], [3]
   Списки: Орден францисканцев

Фотогалерея (11 изображ., эскизы)

См. также статью Марины Загорской «Што ў Бога за кулісамі?» для газеты «Салiдарнасць». Ниже небольшая цитата из этой статьи:

«...Валянцін Дубатоўка — не гісторык і не краязнаўца. Ён — прадпрымальнік. Але ў справе дасканалага вывучэння жыцця старажытнага роду Сапегаў “дылетант” Дубатоўка здолеў апярэдзіць прафесіяналаў. Пакуль ён — адзіны ў Беларусі чалавек, які па ацалелых “цаглінках” з вензелем Сапегаў аднавіў у сваёй кнізе іх імперыю. Адкрыццё, якое Валянцін зрабіў у Зэльве, шакіравала спецыялістаў сваім блюзнерствам — тутэйшая Свята-Троіцкая царква была раней... тэатрам.

Шчыра кажучы, вучоныя і святары даўно заблыталіся з гісторыяй будыніны на рагу цяперашніх Савецкай і Кастрычніцкай вуліц. У даведніках пазначана, што яна “закладзена ў 1815 г. з цэглы як касцёл на падмурку драўлянай царквы 1434 г.”, які ў 1909 г. перабудавалі ў праваслаўны храм.

— Усё хлусяць даведнікі, — катэгарычна сцвярджае Валянцін. — Там, дзе месціцца Свята-Троіцкая царква, у XV ст. яшчэ не было Зэльвы. Першае з пахаванняў святароў вакол храма пазначана 1830-м.

— Але на якой падставе ты сцвярджаеш, што тут быў тэатр?! — не здаюся я.

— А ты зірні, як стаіць храм, зірні! — гарачыцца Дубатоўка. — Алтаром не на Захад (як касцёл), не на Усход (як царква), а проста ў радок з іншымі пабудовамі. Так фарміравалася вуліца ў той самы час, калі Зэльва грымела на ўсю Еўропу сваім Анненскім кірмашом, роўным па размаху з Лейпцыгскім. Штогод з 25 лiпеня па 25 жнiўня насельнiцтва мястэчка ўзрастала да 3 тысяч чалавек... Хіба Сапегі не выкарысталі б такую магчымасць, каб здзівіць заезджы люд тэатральнымі пастаноўкамі?..

...Настаяцель Троіцкай царквы айцец Аляксандр лічыць яе ад пачатку самай што ні на ёсць храмавай пабудовай: “У вёсцы Івашковічы, непадалёк ад Зэльвы, захаваліся рэшткі храма, які зруйнавалі падчас першай сусветнай вайны. Пабудова цалкам нагадвае нашу”.

Вядомы экскурсавод Анатоль Варава схільны да таго, каб прыняць версію Валянціна Дубатоўкі: “Я не толькі знаёмы з яго грунтоўным даследаваннем “Архіпелаг Сапегаў”, але і сам не раз наведваў царкву. У ёй насамрэч ёсць зусім не характэрныя для культавага дойлідства абходныя памяшканні. Тут мог мясціцца тэатр”....»

наверх       мобильная версия       все нас. пункты Беларуси            16 декабря 2024 г.