В 1933 г. на могиле установлена плита.
***
"7 лістапада 2012 г. сябры вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ўсталявалі новы крыж на брацкай магіле паўстанцаў 1863 г. ля вёскі Уладыкі. Стары крыж, які ставілі калісьці на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя скауты з Маладзечна і вучні сцешацкай школы, ўжо спарахнеў і таму было вырашана ўсталяваць новы крыж-помнік у гонар герояў-змагароў. Пасля ўсталявання крыж быў асвечаны пробашчам альковіцкага касцёлу ксяндзом Анатолям. Таксама было зладжана набажэнства ў гонар загінуўшых паўстанцаў. Акцыя праходзіла з нагоды падрыхтоўкі да святкавання 150-годдзя паўстання 1863 г. Сьпіце спакойна, героі-змагары. Бацькаўшчына помніць аб вас!" (Зміцер Хаценчык, лістапад 2012 г.)