Толочин, костел св. Антония
Город (районный центр), Толочинский район, Витебская область
Географические координаты населенного пункта: 54.4062747, 29.7035038 (*)

 
костел св. Антония

   Дата строительства: 1853 г.
   Рейтинг (1..4): увидеть по дороге 3
   Адрес: ул. Ленина, 50
   Координаты: 54.407247, 29.703954 (*)
   На старых картах: [1], [2], [3]

Фотогалерея (20 изображ., эскизы)

Архiтэктура эклектызму у Талачыне прадстаўлена каменным касцёлам, пабудаваным паміж 1813 і 1861 гг. па загаду цара ў знак перамогі у вайне 1812 года.

У той перыяд не прытрымлiвалiся кананічнага правіла арыентацыi храма алтаром на ўсход. Таму купальнай апсiдай ён навернуты на захад. Галоўны фасад пабудовы выходзіць на галоўную гарадскую магістраль, i такiм чынам будынак арганiчна уключаны у яе горадабудаўнічы ансамбль. Манументальнасць храма ўзмацняецца яго размяшчэннем на прыродным узвышшы. Побач з касцёлам да 1960-х гадоў узвышалася трох'ярусная званніца.

Будынак касцёла мае нескладаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю i ўяуляе сабой прамавугольны у плане аб'ём пад двухсхільным дахам. Значны маштаб, буйныя чляненнi, аб'ёмная лаканічнасць i моцнае канструкцыйнае вырашэнне, адсутнасць ярка вылучаных акцэнтаў выклiкае адчуванне масiўнасці i статычнасцi пабудовы. Галоўны ўваход у будынак вырашаны бабiнцам, аналагічным па архiтэктуры храму, але меншага аб'ёму. Імкненне акцэнтаваць парадны фасад будынка вымусiла архiтэктара узмацніць яго дэкаратыўную апрацоўку — да стральчатых нiш, выcoкix пiлястраў прыбавiлася суцэльная рустоўка сцен. Алтарны фасад вылучаны моцнай паўкруглай апсiдай, завершанай паўсферычным купалам. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна i расчлянёны высокiмi вузкімi стральчатымi вокнамi i пiлястрамi ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны тонка прафiляваным карнізам з дзвюма тонкiмi цягамi.

Унутраная прастора касцёла дзвюма парамi моцных слупоў расчлянёна на тры нефы, сярэдні з якiх паглыблены паукруглай апсiдай. Пры уваходзе вылучаны бакавыя квадратпыя у плане хрысцільнi, над якiмi размешчана галерэя хораў, адкрытых у зал храма.

P.S. Зараз будынак рэстаўрыраваны, у iм збіраліся размесцiць краязнаучы музей, але каталікі адстаялі сваю святыню і будынак выконвае сваю першую функцыю — гэта бліжэйшы (і здаецца адзіны) касцёл на некалькі раёнаў — Талачынскі, Крупскі, Круглянскі.

Статья прислана толочинцем Н. Полежаевым.

наверх       мобильная версия       все нас. пункты Беларуси            16 декабря 2024 г.