Архiтэктура эклектызму у Талачыне прадстаўлена каменным касцёлам, пабудаваным паміж 1813 і 1861 гг. па загаду цара ў знак перамогі у вайне 1812 года.
У той перыяд не прытрымлiвалiся кананічнага правіла арыентацыi храма алтаром на ўсход. Таму купальнай апсiдай ён навернуты на захад. Галоўны фасад пабудовы выходзіць на галоўную гарадскую магістраль, i такiм чынам будынак арганiчна уключаны у яе горадабудаўнічы ансамбль. Манументальнасць храма ўзмацняецца яго размяшчэннем на прыродным узвышшы. Побач з касцёлам да 1960-х гадоў узвышалася трох'ярусная званніца.
Будынак касцёла мае нескладаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю i ўяуляе сабой прамавугольны у плане аб'ём пад двухсхільным дахам. Значны маштаб, буйныя чляненнi, аб'ёмная лаканічнасць i моцнае канструкцыйнае вырашэнне, адсутнасць ярка вылучаных акцэнтаў выклiкае адчуванне масiўнасці i статычнасцi пабудовы. Галоўны ўваход у будынак вырашаны бабiнцам, аналагічным па архiтэктуры храму, але меншага аб'ёму. Імкненне акцэнтаваць парадны фасад будынка вымусiла архiтэктара узмацніць яго дэкаратыўную апрацоўку да стральчатых нiш, выcoкix пiлястраў прыбавiлася суцэльная рустоўка сцен. Алтарны фасад вылучаны моцнай паўкруглай апсiдай, завершанай паўсферычным купалам. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна i расчлянёны высокiмi вузкімi стральчатымi вокнамi i пiлястрамi ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны тонка прафiляваным карнізам з дзвюма тонкiмi цягамi.
Унутраная прастора касцёла дзвюма парамi моцных слупоў расчлянёна на тры нефы, сярэдні з якiх паглыблены паукруглай апсiдай. Пры уваходзе вылучаны бакавыя квадратпыя у плане хрысцільнi, над якiмi размешчана галерэя хораў, адкрытых у зал храма.
P.S. Зараз будынак рэстаўрыраваны, у iм збіраліся размесцiць краязнаучы музей, але каталікі адстаялі сваю святыню і будынак выконвае сваю першую функцыю гэта бліжэйшы (і здаецца адзіны) касцёл на некалькі раёнаў Талачынскі, Крупскі, Круглянскі.
Статья прислана толочинцем Н. Полежаевым.