|
музей-усадьба Якуба Коласа
| |
|
|
Дата строительства: | 196772 гг.
| |
Рейтинг (1..4): | взглянуть
|
|
"Смольня – літаратурна-мемарыяльны комплекс, былая сядзіба Міцкевічаў (родных Якуба Коласа), якія жылі тут з 1910 г. У мемарыяльнай хаце жылі маці паэта Ганна Юр'еўна (тут яна і закончыла свой век у 1929 г.), дзядзька Антось (памёр у 1918 г.), сёстры паэта Міхаліна, Алена, Марыя, браты Уладзя, Міхась і Іосіф.
У Смольні Якуб Колас бываў некалькі разоў у 1911 – 1914 гг. (у жніўні 1912 года тут адбылася першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы), у 1940 г., пасля вайны ў 1946 – 1952 гг., тут працягвалася праца над паэмамі "Новая зямля" і "Сымон-музыка", напісаны шэраг вершаў, апавяданняў, сядзіба адлюстравана і ў трылогіі "На ростанях". Апошні раз Якуб Колас наведаў Смольню 30 красавіка 1956 года, "хадзіў асцярожна, нібы баючыся, каб не патрывожыць уяўленняў, што ўзнікалі на кожным кроку ў дарагой сэрцу мясціне..." (Максім Лужанін "Колас расказвае пра сябе").
У 1967 годзе ў Смольні быў адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Музейная плошча складаецца з дзвюх частак: мемарыяльнай і літаратурнай. Мемарыяльная хата, дзе доўгі час жыў брат Якуба Коласа Іосіф Міцкевіч з сям'ёй, музеефікавана да 90-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў 1972 годзе. Інтэр'ер мемарыяльнай хаты адноўлены па ўспамінах родных паэта. Этнаграфічныя рэчы адлюстроўваюць тагачасны сялянскі побыт, тут захоўваецца дух сям'і Міцкевічаў. На сядзібе адноўлены хлеў, гумно, у пабудаваным двухпавярховым будынку змешчана літаратурная экспазіцыя, якая знаёміць з дзіцячымі і юнацкімі гадамі паэта, далейшым яго жыццёвым і творчым шляхам. Пісьмы Якуба Коласа да землякоў, фотаздымкі, каштоўныя дакументы, рэдкія выданні твораў паэта, арыгінальныя матэрыялы не пакідаюць абыякавымі тых, хто наведае гэты адметны і дарагі кожнаму беларусу куточак." (yakubkolas.by).