Ружаны, костел Троицкий: двери входные (дерев.)
Городской поселок, Пружанский район, Брестская область
Географические координаты населенного пункта: 52.86475, 24.89081 (*)

костел Троицкий: двери входные (дерев.)

   Дата: 1669 г.?
   Рейтинг (1..4): увидеть по дороге 3

"Асаблівую цікавасць выклікаюць драўляныя дзверы касцёла, якія былі дэмантаваныя ў 1770-я гг. падчас рэканструкцыі Яна Бэкера і замененыя на іншыя (яны стаяць і цяпер), доўгі час былі схаваныя на гарышчы, а сёння экспануюцца ў нартэксе касцёла. Гэты сталярны выраб уяўляе сабою ўнікальны ўзор дзвярэй XVII ст., значная плошча якіх аздоблена рэлігійным тэкстам (усяго 81 радок). На дзвярах пазначаны дакладны час стварэння гэтага надпісу — «ад дня Святой Тройцы 1668 г. да 26 красавіка 1669 г.». Хутчэй за ўсё, гэтыя дзверы калісьці служылі галоўнымі ўваходнымі або вялі непасрэдна ў малітоўную залу святыні. Яны былі ўсталяваныя пасля вайны 1654—1667 гг., а дэмантаваныя ў другой палове XVIII ст. у працэсе тагачаснай грунтоўнай рэканструкцыі. Тэкст, які знаходзіцца ў ніжняй палове правага палатна звонку, займае плошчу 108x37 см і пры свечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Апрача таго, невядомы аўтар, імя якога схавана пад ніжняй абвязкай (верагодна, гэта зроблена наўмысна ад самага пачатку або так сталася ў выніку рамонту 1698 г.), просіць нябесныя сілы аб заступніцтве за сваю душу. У цэнтры адмыслова вылучанага і найбольш аздобленага верхняга фрагмента знаходзіцца выява ступні. Яна магла быць адначасова эталонам вымярэння даўжыні, што выкарыстоўваўся ў той час, і сімвалам адбітку ступні Панны Марыі, які вельмі шанавалі тагачасныя вернікі." (Аляксей Яроменка, "Каталіцкія святыні. Пінская дыяцэзія. Пружанскі дэканат. Пружанскі раён", 2024) 

Падрабязней гл. артыкул Юліі Шэстак і Аляксея Яроменкі «Дзверы з надпісамі ХVIІ ст. у касцёле ў Ружанах» у «Беларускім гістарычным часопісе» № 9 2019 г.

наверх       мобильная версия       все нас. пункты Беларуси            16 декабря 2024 г.