|
музей-усадьба Якуба Коласа
| |
|
|
Дата строительства: | 1885 г., 1970-е гг.
| |
Рейтинг (1..4): | взглянуть 
|
|
"Ласток, або Сухошчына – трэцяе месца жыхарства бацькоў Якуба Коласа. Сюды Міхаіл Міцкевіч перабраўся з Мікалаеўскай лясной каморы 1 лістапада 1885 года і жыў да красавіка 1890 года. Ласток размешчаны за 10 км ад Мікалаеўшчыны, за 4 км ад вёскі Сверынава, былога шляхецкага засценка.
Сярод усіх мемарыяльных сядзібаў менавіта Ласток мае на сённяшні дзень найбольшую каштоўнасць. Ён захаваў свой першапачатковы выгляд з невялікімі рэстаўрацыйнымі зменамі. Хата і гумно, пабудаваныя ў 1885 годзе, захаваліся да нашых дзён. Яны – сведкі жыцця сям'і Міцкевічаў у гэтым благаславёным куточку. Якуб Колас у аўтабіяграфіі пісаў: "Самыя раннія дзіцячыя гады мае прайшлі ў Сухошчыне, або Ластку. Гэта было глухое месца – поле, навокал лес ды адна толькі сяліба лесніка – хата, гумно, хлеў..." Паэт апісвае Ласток таксама ва ўспамінах, у паэме "Новая зямля", у вершаваным апавяданні "Грушы-сапяжанкі".
У 1997 годзе ў Ластку адкрыты 2 пакоі экспазіцыі па матывах паэмы "Сымон-музыка". Экспануюцца копіі рукапісаў паэмы, яе выданні розных гадоў, пісьмы, дакументы, фотаздымкі, вырабы народных майстроў Стаўбцоўшчыны, творы беларускіх мастакоў." (yakubkolas.by).