Готфрыд Эрнст Гродэк (Годфрыд Эрнэст Гроддэк, ням.: Gottfried Ernst Groddeck, польск.: Godfryd Ernest Groddeck; 1762—1825, па іншых звестках 1826) — філолаг-класік нямецкага паходжання, спецыяліст па старажытных мовах, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
<...>
Заняўшы ў 1804 годзе кафедру класічнай філалогіі Віленскага ўніверсітэта, выкладаў старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы, антычную літаратуру. Член універсітэцкага цэнзурнага камітэта ў 1806—1814 гадах. Як вучоны і педагог аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне поглядаў І. Лялевеля і філаматаў. Асабліва вядомы тым, што адхіліў магістарскую дысертацыю Адама Міцкевіча, — як мяркуюць, з-за неразборлівага почырку і арфаграфічных памылак.
<...>
Незадоўга да смерці прыехаў у вёску Кіявец (недалёка ад Ракава) ва ўладанне Канстанцыі Ласкай з Гродэкаў. У час гэтай паездкі ён заразіўся пнеўманіяй і памёр праз некалькі дзён 11 красавіка 1825 года. Пахаваны на могілках у Кіявец (Беларусь) (be.wikipedia.org).