В 1938 г. перевезен из Шумска (ныне Литва).
***
Да канца 1930-х гг. мясцовых каталікоў абслугоўвала драўляная капліца ў суседнім з вёскай панскім двары Дубоўка (ці Дубнічкі, таму парафія мае і іншую назву). Аднак вёска разраслася і маленькі храм ужо не мог задаволіць вернікаў. Тады ў 1938 г. з недалёкага адсюль Шумска (на той час парафія Тургельскага дэканата, сёння Літва) быў перавезены драўляны касцёл і заліты пад няго падмурак. У наступным, 1939 г., новазбудаваны у цэнтры вёскі касцёл быў асвечаны пад тытулам св. Андрэя Баболі. Але самастойная парафія была эрыгавана ў наступным, 1940 г.
Касцёл, калі стаяў у Шумску, верагодна быў 2-вежавым і 3-нававым, а ў Градоўшчыне набыў рысы стылю мадэрн і пераўтварыўся ў залавы 1-вежавы храм з 5-граннай апсідай і 2-мя сакрыстыямі пры ёй. Перакрыты высокім 2-схільным дахам з вальмамі над прэзбітэрыем і сігнатуркай над алтаром. Над галоўным фасадам узведзена 2-ярусная чацверыковая вежа-званіца пад шатровым мадэрнавым дахам. Галоўны уваход пазначаны прасторным прытворам. Асабліва цікавыя адкрытыя слупавыя галерэі ўздоўж бакавых фасадаў. Інтэр'ер, перакрыты плоскай падшыўной столлю, упрыгожваюць 3 алтары: галоўны Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, левы бочны Маці Божай Анёльскай і правы тытульны, св. Андрэя Баболі. Над уваходам галерэя хораў.
Касцёл дзейнічаў і ў гады вайны, і пры савецкай уладзе, дзейнічае і сёння. Афіцыйная дата пасвячэння святыні 16 мая 1994 г. А вось капліца ў Дубоўцы, як і сам маёнтак, не захавалася. Але вернікі збераглі фігуру Найсвяцейшай Панны Марыі, что некалі там стаяла і сёння яна знаходзіцца ў касцёле.
Аляксей Яроменка, 2012.