На царкоўным двары на поўнач ад храма знаходзіцца камень-валун вышынёю 0,5 м з адбіткам жаночай ступні прыкладна 34 памеру. Па мясцовавым паданням гэты след належыць Маці Божай. Гэты камень раней знаходзіўся на лузе за царкоўнымі могілкамі. У 20-х гадах нашага стагоддзя быў прывезены да храму і асвенчаны мясцовым святаром. Сведчанні аб камяні адсутнічаюць у даведніках.
Навогул камяні-валуны з поўнасцью ці часткова выбітай выявай слядоў чалавека або розных жывёл, шырока распаўсюджаныя у Эўропе і Азіі, трапляюца і ў Афрыцы. На Беларусі вядомы каля семідзесяці такіх камянёў, якія сканцантраваны на поўначы і ў цэнтры краіны. У большасьці выпадкаў, як і ў в.Бабры, гэта адзін след у натуральную велічыню, але сустракаюцца і два (звычайна след дарослага і дзіцяці), бываюць камяні са слядамі жывёл (аленя, зайца, мядзведзя, лісіцы, ваўка, быка, казы, ката). Паводле меркаванняў А. А. Фармозава і Б. Альмгрэна ў другой палове другога тысячагоддзя да нашай эры ў канцы бронзавага веку ўзнік культ камянёў следавікоў. У той час існавала строгая забарона ствараць выявы багоў. Але зварот да небачнага бога вымушаў чалавека шукаць адзнакі яго бачнай прысутнасці. У сувязі з гэтым з'явіліся выявы “слядоў бога”. Зразумела, што з пашырэннем хрысьціянства многія слядавікі сталі прошчамі. Шмат у якіх месцах вада са слядоў лічылася гаючай і святой. Камень-следавік з вёскі Бабры цікавы помнік старажытнасці.
У. Круцікаў, Л. Лаўрэш
Надрукавана у "Лiдзкiм Летапiсцу" №9
http://pawet.narod.ru/book/bobrystoyn.htm